
На сайце апублікавана частка са знакамітай кнігі Юрыя Туронка "Беларусь пад нямецкай акупацыяй". Частка прысвечана
метадам вядзення акупацыі нямецкай адміністрацыяй, у ёй падрабязна разглядаюцца адносіны паміж вайсковым і цывільным кіраваннем, спробы стварэння беларускага нацыянальнага дзяржаўнага апарата. Шмат увагі нададзена гаўляйтэру Беларусі
Вільгельму Кубэ, яго палітычнай і адміністратыўнай дзейнасці. Аўтар прыводзіць шмат фактаў з акупацыйнага жыцця, падае падрабязную статыстыку нямецкіх антыпартызанскіх акцый, апісвае супрацьстаянне Кубэ з рэпрэсіўнай палітыкай
СС.