Friday, July 31, 2009

Вышэйшыя начальнікі СС і паліцыі ў генеральнай акрузе Беларусь (SS und Polizeiführer Weißruthenien)

SSPF Групэнфюрэр СС Якаб Спарэнбург (SS-Gruppenführer Jakob Sporrenburg) (21 ліпеня 1941 - 14 жніўня 1941)
Карл Цэнэр Брыгадэнфюрэр СС Карл Цэнэр (SS-Brigadeführer Carl Zenner) (14 жніўня 1941 - 22 траўня 1942)
SSPF Оберфюрэр СС Карл Шэфер (SS-Oberführer Karl Schäfer) (22 траўня 1942 - 21 ліпеня 1942)
Курт фон Готберг Брыгадэнфюрэр СС Курт фон Готберг (SS-Brigadeführer Curt von Gottberg) (21 ліпеня 1942 - 22 верасня 1943)
SSPF Оберфюрэр СС Вальтэр Шымана (SS-Oberführer Walter Schimina) (21 ліпеня 1942 - 15 ліпеня 1943)
Эрых Эрлінгер Штандартэнфюрэр СС Эрых Эрлінгер (SS-Standartenführer Erich Ehrlinger) (6 верасня 1943 - 1 сакавіка 1944)

Выступ Сталіна 7 лістапада 1941г.

Сталін

"Наши людские резервы не исчерпаемы... разве можно сомневаться в том, что мы можем и должны победить..."

Ну да, ну да, з такім падыходам сумневу канешне няма, мільёнам больш - мільёнам меньш, яны ж не вычарпальныя. Увогуле дзіўна, як з такім чалавекам у руля СССР здолей выйграць у гэтай вайне...

Аматарам дакументальнага відэа: Выступ Сталіна 7 лістапада 1941г., 104Mb, 640x480, 6min 46s

Wednesday, July 15, 2009

Новае на сайце - Беларусь пад акупацыяй

Беларусь пад акупацыяй

На сайце апублікавана частка са знакамітай кнігі Юрыя Туронка "Беларусь пад нямецкай акупацыяй". Частка прысвечана метадам вядзення акупацыі нямецкай адміністрацыяй, у ёй падрабязна разглядаюцца адносіны паміж вайсковым і цывільным кіраваннем, спробы стварэння беларускага нацыянальнага дзяржаўнага апарата. Шмат увагі нададзена гаўляйтэру Беларусі Вільгельму Кубэ, яго палітычнай і адміністратыўнай дзейнасці. Аўтар прыводзіць шмат фактаў з акупацыйнага жыцця, падае падрабязную статыстыку нямецкіх антыпартызанскіх акцый, апісвае супрацьстаянне Кубэ з рэпрэсіўнай палітыкай СС.

Tuesday, May 5, 2009

Новае на сайце - Угодкі Грунвальдскай бітвы

Грунвальдская бітва

Дададзены матэрыял пра Грунвальдскую бітву - адну з найвялікшых бітваў у сярэднявечнай Еўропе, бітву, паклаўшую канец нямецкай экспансіі на Ўсход і ўзмацніўшую на многія гады пазіцыі Вялікага княства Літоўскага ў тагачасным свеце. Матэрыял багата ілюстраваны выявамі, схемамі і мапамі.

Новае на сайце - Алесь Гарун

Алесь Гарун

Дададзена біяграфія Алеся Гаруна - выдатнага беларускага пісьменніка і палітычнага дзеяча, аднаго з чальцоў першай беларускай нацыянальнай дзяржавы БНР.

Tuesday, April 28, 2009

Новае на сайце - Галерэя Булак-Балаховіча (Частка 2)

Станіслаў Булак-Балаховіч

У раздзеле Галерэя дададзены здымкі Станіслава Булак-Балаховіча і яго сям'і. На 18 фотаздымках адлюстраваны жыццёвы шлях беларускага генерала і яго блізкіх у перыяд з пачатку Першай сусветнай вайны да пачатку Другой сусветнай вайны.

Friday, April 24, 2009

Новае на сайце - Галерэя СБМ

Саюз Беларускай Моладзі

Саюз Беларускай Моладзі з'яўляўся ўнікальнай у сваім родзе з'явай. Створаны з дазволу нямецкіх уладаў на акупаваных беларускіх землях, СБМ змог паспрыяць развіццю беларускага руху, прывіць беларускай моладзі патрыятычныя каштоўнасці і антыбальшавіцкае стаўленне. Прапануем вашай увазе 36 здымкаў маладых хлопцаў і дзяўчат, якія зрабілі свой выбар у бок беларускасці ў той нялёгкі ваенны час.

Saturday, April 18, 2009

Новае на сайце - Галерэя Булак-Балаховіча

Станіслаў Булак-Балаховіч

У раздзеле Галерэя дададзены здымкі генерала Станіслава Булак-Балаховіча, з кнігі Алега Латышонка «Жаўнеры БНР». На 30 здымках адлюстравана асоба генерала і яго паплечнікаў у перыяд 1919-1920 гадоў, іх вайсковая дзейнасць у ходзе грамадзянскай вайны і вайны за незалежнасць Эстоніі.

Новае на сайце - Першая сусветная вайна

Першая сусветная вайна

У раздзел Гісторыяграфія дададзены артыкул Вадзіма Праўрацкага «Крывавы патоп» на берагах Нарачы. Артыкул прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны на Нарачаншчыне, крывавым баям, якія мелі месца там у вясну 1916 года. Аўтар даступна распавёў пра ўсе жахі сусветнай вайны, паказаў становішча насельніцтва ў ваеннай зоне, ход баявых дзеянняў, а таксама акрэсліў сучасныя праблемы па ўсведамленню сутнасці той вайны, пра крытычнае становішча могілак жаўнераў той страшнай вайны.

Friday, April 10, 2009

Інфармацыйная падтрымка

Каб падтрымаць праект Жыве Беларусь, вы можаце размясціць на сваім інтэрнэт рэсурсе наш гузік, банер альбо проста тэкставую гіперспасылку.
Гузік:

HTML-код для ўсталявання гузіка на сайт: